За дзве гадзіны новы фільм Nexta набраў больш за 200 тысяч праглядаў


«ЗОЛОТОЕ ДНО 2: В ТЕНИ ДИКТАТОРА». Скрыншот з фільму. Крыніца: канал Нexта / YouTube

«ЗОЛОТОЕ ДНО 2: В ТЕНИ ДИКТАТОРА» – новае расследаванне Nexta пра карупцыйныя схемы гандлю таварамі беларускіх уладаў з замежнікамі.

За дзве гадзіны пасля таго, як фільм быў выкладзены на канал Nexta, ён набраў 240 тысяч праглядаў.

У гэтым эпізодзе ідзе гаворка пра схемы завозу ў Расею санкцыйных тавараў, кантрабанду цыгарэт у прамысловых маштабах, пра людзей, якія трымаюць пад кантролем транзітны бізнес і пра тое, як Лукашэнка выбірае сабе набліжаных.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў