Суд Кастрычніцкага раёну Менску разгледзеў крымінальную справа ў дачыненні да жыхаркі сталіцы, якая ў навагоднюю ноч забіла свайго мужа. Жанчына атрымалі 10 гадоў турэмнага зняволення з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.
Трагедыя адбылася ў Менску ноччу 31 снежня 2020 года. Жанчына пасварылася з сваім мужам і некалькі разоў штурхнула яго, а потым схапіла нож і некалькі разоў ударыла ім у грудзі. Мужчына памёр на месцы здарэння.
Жанчыну прызналі вінаватай у наўмысным забойстве. Суд Кастрычніцкага раёну сталіцы пакараў яе зняволеннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на 10 гадоў.
СК belsat.eu