Пракурор запатрабаваў гомельскім сябрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па 6 гадоў турмы


У Гомлі працягваецца суд над сябрамі ініцыятыўнай групы экс-кандыдаткі на прэзідэнцтва Беларусі Святланай Ціханоўскай. На лаве падсудных Юрый Уласаў, Дзмітрый Івашкоў, Аляксандр Шабалін і Таццяна Канеўская. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і планах захопу адміністрацыйных будынкаў. Пракурор патрабуе для абвінавачаных 6 гадоў турэмнага зняволення.

Судовы працэс над сябрамі ініцыятыўнай групы экс-кандыдаткі на прэзідэнцтва Беларусі Святланы Ціханоўскай Юрыем Уласавым, Дзмітрыем Івашковым, Аляксандрам Шабаліным і Таццянай Канеўскай распачаўся 12 красавіка.

Суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Фота: gp.by

Затрыманых вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і планах захопу адміністрацыйных будынкаў.

Сёння падчас судовых спрэчак пракуроры Мікушаў і Астапенка запатрабавалі для абвінавачаных турэмнага зняволення. Для Юрыя Уласава – 6 з паловаю гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Таццяны Канеўскай – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, для Аляксандра Шабаліна і Дзмітрыя Івашкова – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжуму.

Абвяшчэнне выраку адбудзецца ў судзе Чыгуначнага раёну (суддзя Хлышчанкоў) 3 траўня а 10:30, паведамляе «Гомельская вясна».

Гісторыі
«Наша мама ў палоне». Пакуль палітзняволеная Таццяна Канеўская за кратамі, ад рэпрэсіяў цярпіць уся сям’я
2021.04.12 19:08
Hавiны
У Гомлі судзяць сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай
2021.04.12 14:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў