У Нью-Ёрку ўсталявалі бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму


26 сакавіка каля будынку царквы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося ўрачыстае адкрыццё бюстаў вялікім беларускім дзеячам – нацыянальнаму герою Беларусі, ЗША і Польшчы Тадэвушу Касцюшку і нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму, паведамляе «Радыё Свабода».

Бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму.
Фота: Генік Лойка

Бюсты беларускіх герояў адлілі ва Украіне паводле праекту беларускага скульптара Геніка Лойкі.

Бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму ў Нью-Ёрку.
Фота: Вадзім Васільеў/Facebook

Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасць ЗША (1775–1783 гады). Па вяртанні на Радзіму ўзначаліў у 1794 годзе вызвольнае паўстанне народаў Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі.

Кастусь Каліноўскі ўзначаліў вызвольнае паўстанне супраць імперскай Расеі ў 1863–1864 гадах.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў