На ЧАЭС, захопленай пад канец лютага расейцамі, адбылася першая за месяц ратацыя персаналу


З расейскімі вайскоўцамі, якія 24 лютага захапілі Чарнобыльскую АЭС і з тых часоў утрымліваюць яе пад сваім кантролем, атрымалася дамовіцца пра перыядычную ратацыю працаўнікоў станцыі, паведамляе УНІАН са спасылкай на мэра Славуціча Юрыя Фамічова.

Чарнобыльская АЭС.
Фота: Reuters

Часткова былі замененыя працаўнікі, якія працавалі на АЭС на момант захопу 24 лютага. З таго часу расейскія вайскоўцы не дазвалялі ім здаваць змену.

«Пра ратацыю персаналу на ЧАЭС: у нас атрымалася часткова замяніць тую змену, што працавала на момант 24 лютага. Ёсць сувязь з тымі, хто там», – паведаміў Фамічоў.

Hавiны
Расейскія вайскоўцы рабуюць Чарнобыль: з офісаў вывозяць аргтэхніку, сістэмныя блокі
2022.03.16 14:04

Мэр таксама падкрэсліў, што ўлады гораду не будуць супрацоўнічаць з акупантамі, якія ўварваліся ў горад раніцай 26 сакавіка.

«Ніякай супрацы з акупантамі не вядзём, ніякай дапамогі ад іх нам не трэба», – сказаў Фамічоў.

26 сакавіка расейцы ўварваліся ў Славуціч, паставілі блокпасты, у горад заехала расейская ваенная тэхніка. Была захопленая лякарня, мэра Юрыя Фамічова выкралі. Пазней Кіеўская абласная ваенная адміністрацыя паведаміла, што Фамічова вызвалілі.

Каментар
Першы ў гісторыі сілавы захоп АЭС: што будзе далей?
2022.03.04 15:25

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў