Польшча, Нямеччына і ЗША плануюць правесці сумесныя вайсковыя вучэнні


Краіны NATO – Польшча, Нямеччына і ЗША – могуць правесці сумесныя вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта распавёў міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыюс, паведамляе РАР.

Вайсковыя вучэнні ў Польшчы. Фота Ministerstwo Obrony Narodowej

Борыс Пісторыюс у адказ на пытанне журналіста, ці адбудуцца манеўры, адказаў: «Не хачу цяпер гэтага пацвярджаць, але такія думкі ёсць».

Пры гэтым міністр абароны ФРГ адзначыў, што такія вучэнні ў Польшчы былі б ясным сігналам для РФ, што NATO не слабее.

«Таксама важна, што такія краіны як Польшча, краіны Балтыі, Славаччына ўбачылі, што Нямеччына як найбуйнейшы партнёр Альянсу ў Еўропе і ЗША, як трансатлантычны партнёр прытрымліваецца сваіх абавязацельстваў у абароне Альянсу, у тым ліку на так званым усходнім флангу», – сказаў ён.

Апошнія вайсковыя вучэнні «Puma-2022» з удзелам краінаў NATO прайшлі ў Польшчы ў лістападзе мінулага года, а ў кастрычніку прайшлі вучэнні NATO для ядравага стрымлівання сярод 14 краінаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў