Сілавікі зладзілі затрыманні ў Баранавічах


26 снежня стала вядома, што сілавікі правялі шэраг затрыманняў у Баранавічах. Усе яны звязаныя з пратэстамі 2020 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Падчас пратэстаў у Баранавічах у 2020 годзе.
Фота: Наша Ніва

Вядома пра як мінімум васьмярых затрыманых. На «пакаяльных відэа» яны кажуць, што выходзілі на вуліцы ў першыя дні паслявыбарчых пратэстаў 2020 года.

Сілавікі ўставілі ў відэа нарэзку з кадрамі пратэстаў, на якіх, верагодна, ёсць некаторыя з затрыманых.

Усе затрыманыя – мужчыны рознага веку. Іхныя прозвішчы не вядомыя. Таксама не вядома, у чым іх вінавацяць.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў