З Нацыянальнага мастацкага музею звольнілі адразу 18 асобаў


Масавыя звальненні закранулі Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Паводле інфармацыі выдання «Зеркало», страцілі працу адразу 18 асобаў.

Нацыянальны мастацкі музей. Менск, Беларусь. 17 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

23 снежня сёлета кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музею пастанавіла звольніць з установы адразу 18 асобаў. Прычынаю масавага звальнення можа быць публікацыя абразлівай нататкі пра намесніцу дырэктара музею ў навуковай і асветніцкай працы Святлану Анейку і кіраўніцу аддзелу беларускага мастацтва ХХ–ХХI стагоддзяў Кацярыну Ізафатаву ў прапагандысцкіх рэсурсах.

Вядома, што ў выніку звальненняў генеральны дырэктар музею Уладзімір Пракапцоў застаўся без намеснікаў.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў