Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 26 кастрычніка


«Белсат» падводзіць вынікі 245-х содняў распачатай Расеяй поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 26 кастрычніка чытайце ў нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Fecebook

Цягам апошніх содняў Збройныя сілы Украіны дасягнулі пэўных поспехаў у паўночна-ўсходняй частцы Харкаўскай вобласці: ЗСУ прасунуліся больш чым на 10 км на ўсход ад Купянску, у выніку чаго быў вызвалены населены пункт Петрапаўлаўка, а таксама частка трасы Купянск – Сватава. Між тым прарасейскія крыніцы нічога пра гэта не паведамляюць. У прыватнасці, тэлеграм-канал «Рыбарь» піша, што на купянскім кірунку зменаў у лініі фронту няма, а ўкраінскія сілы засяродзіліся на вядзенні абароны.

Тым часам Міністэрства абароны РФ паведамляе пра ўкраінскія атакі ў Луганскай вобласці ў кірунку гораду Куземаўка, тэлеграм-канал «WarGonzo» піша пра атакі ЗСУ ў ваколіцах Кіслоўкі і Бераставога, таксама крыніца адзначае прасоўванне ўкраінскіх сілаў у ваколіцах сяла Джэрэльнае. У сваю чаргу «Рыбарь» заяўляе пра захоп расейскімі войскамі Макееўкі і Новасадовага, але ўкраінскі бок, а таксама Мінабароны Расеі не каментуюць гэтую інфармацыю.

У Данецкай вобласці ЗСУ адбілі расейскія атакі каля Іванграду, Бахмуту, Бахмуцкага, Салядару, Курдзюмаўкі, Краснагораўкі, Новаміхайлаўкі, Невельскага і Цярновай. «WarGonzo» піша пра атакі расейцаў на Белагораўкі, Спірнае, Мар’інку і Верхнякаменскае, «Рыбарь» – пра баі ў Цернах, Ямпалаўцы і Торскім, а таксама пра поспехі войскаў РФ каля Пяскоў, Вадзянога і Вопытнага.

Цягам содняў не мянялася сітуацыя на лініі фронту ў Запарожскай вобласці, дзе бакі канфлікту не праводзілі наземных аперацыяў, але абменьваліся артылерыйскімі ўдарамі.

Hавiны
Што адбываецца ў Беларусі ў кантэксце пагрозы ўступлення ў вайну
2022.10.26 19:07

У Херсонскай вобласці ЗСУ атакавалі расейскія пазіцыі ў ваколіцах населеных пунктаў Ішчанка, Брускінскае, Пяціхатка і Кашара, але пра змены ў лініі фронту не паведамляецца. Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў сцвярджае, што наступ ЗСУ на поўдні краіны запаволіўся праз дрэнныя ўмовы надвор’я.

Таксама ўкраінскае камандаванне паведамляе, што за содні ЗСУ знішчылі каля 480 расейцаў, такім чынам агульныя беззваротныя страты РФ з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны дасягнулі 68 900 чалавек.

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

Гісторыі
Без газу, святла і вады, але з прапагандай: як жыве акупаваны Марыупаль
2022.10.26 10:10

ВК belsat.eu

Стужка навінаў