Уначы ў менскім Чырвоным касцёле адбылося ўзгаранне


У ноч на 26 верасня каля 4:00 у касцёле спрацавала пажарная сігналізацыя, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Чырвоны касцёл у Менску.
Фота: Mihail Gut, Новости Шумилино/Вконтакте

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, пагасілі ўзгаранне. Як высветлілася пазней, у будынку загарэлася электраправодка. У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы каля 20 кв. м. Пацярпелых няма.

На гэты момант касцёл зачынены і апячатаны да высвятлення ўсіх абставінаў інцыдэнту.

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, які таксама называюць Чырвоным касцёлам, – найбольш вядомая каталіцкая святыня Менску. Касцёл неаднаразова часова прымаў у сваіх сценах пратэстоўцаў, якіх пераследавалі сілавікі. Падчас пратэстаў у 2020 годзе каля яго праводзіліся акцыі, а ў самым касцёле адбываліся дабрачынныя канцэрты «Малітвы Беларусі».

Жаночы пратэст
Фота: ТК / Belsat.eu
Hавiны
Каталіцкія біскупы выказаліся «супраць насілля, беззаконня, несправядлівасці і няпраўды»
2020.11.26 12:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў