У Дагестане на акцыях супраць мабілізацыі пачаліся страляніна і бойкі з паліцыяй


Пратэсты ў Дагестане трываюць ужо пяты дзень. Улады рэспублікі  сцвярджаюць, што імі кіруюць«замежныя лялькаводы».

Сёння хваляванні ўспыхнулі не толькі ў сталіцы Дагестана Махачкале, але і ў Хасавюрце. Каб спыніць сутыкненні, сілавікі страляюць у паветра і ўжываюць слезацечны газ. Удзельнікаў масава затрымліваюць, пішуць райсейскія Telegram-каналы.

Кіраўнік рэспублікі Сяргей Мелікаў раней заявіў пра памылкі пры мабілізацыі, пагражаў чыноўнікам на месцах адказнасцю, а потым назваў відавочным тое, што «акцыі былі падрыхтаваныя і кіруюцца ў тым ліку з-за мяжы».

Дагестан – ледзь не адзіны рэгіён Расеі, дзе на мабілізацыю адказалі актыўным супрацівам. На дэманстрацыі выходзяць у тым ліку жанчыны.

Мабілізацыю абвясцілі ў краіне ў мінулую пятніцу. Паводле афіцыйных заяваў, у войска забяруць 300 тысяч чалавек.

Hавiны
У Дагестане пратэстоўцы перакрылі федэральную трасу, паліцыя страляла ў паветра
2022.09.25 15:17

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў