Памёр заснавальнік брытанскага рок-гурта «Status Quo» Алан Ланкастэр


Пра смерць заснавальніка і вакаліста «Status Quo» Алана Ланкастэра паведаў ягоны сябр Крэйг Бэннетт і кампанія гуказапісу Barrel and Squidger records, якая працавала з музыкам.

Алан Ланкастэр.
Фота: planetradio.co.uk

Музыкант Алан Ланкастэр памёр раніцай 26 верасня ў сваім доме ў Сіднэі ў асяроддзі сям’і. Ён пакутаваў рассеяным склерозам і ўпарта змагаўся з хваробай. Яму было 72 гады.

«Нягледзячы на наяўнасць праблем з мабільнасцю, Алан удзельнічаў у велізарных паспяховых турах у Вялікую Брытанію і Еўропу ў 2013 і 2014 гадах. Ён смела граў тысячам фанатаў і любіў быць зноў разам з гуртом і яго вернай арміяй Quo», – напісаў блізкі сябар Крэйг Бэннетт.

Гурт «Status Quo» быў заснаваны ў Лондане на пачатку 1960-х. Ланкастэр выпусціў дзясяткі альбомаў, аднак найбольш вядомай ва ўсім свеце стала песня 1986-га года «In The Army Now». Таксама на ліку легендарнага гурта былі такія хіты, як «Down Down» і «Whatever You Want».

Вокладка альбому гурта «Status Quo».
Фота: discogs.com
Гісторыі
«Так выглядае апакаліпсіс». Вакаліст гурта «Addis Abeba» захрас у в’етнамскім локдаўне
2021.09.10 07:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў