Былога кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова пахавалі амаль праз два месяца пасля смерці


Пахаванне Віталя Шышова 26 верасня 2021 года. Украіна.
Фота: beldomua2 / Telegram

Ва Украіне нарэшце пахавалі Віталя Шышова, былога кіраўніка Беларускага дома ва Ўкраіне. Яго знайшлі павешаным у кіеўскім парку на пачатку жніўня.

З моманту смерці Шышова прайшло 55 дзён.

Пахаванне Віталя Шышова 26 верасня 2021 года. Украіна.
Фота: beldomua2 / Telegram
Пахаванне Віталя Шышова 26 верасня 2021 года. Украіна.
Фота: beldomua2 / Telegram

Пракуратура дазволіла родным забраць цела Віталя Шышова толькі 24 верасня, амаль праз два месяца пасля смерці.

Праваахоўныя органы разглядалі версіі самагубства і забойства, але вынікі экспертызы невядомыя. Адвакат мае падпіску аб неразгалошванні.

На пахаванні прысутнічалі толькі самыя блізкія людзі Віталя, гэта было сумесным рашэнне. Тых, хто хацеў ушанаваць памяць Віталя запрасілі правесці акцыю на Майдане ў Кіеве. У наступную нядзелю плануецца адкрытая памінальная служба па Віталю.

Артыкулы
Знайшлі павешаным кіраўніка Беларускага дому ва Украіне
2021.08.03 10:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў