Улады ліквідуюць легендарную краязнаўчую арганізацыю «Талака»

Святкаванне Гукання вясны ў Гомлі. 3 красавіка 2021 года. Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Працэс аб ліквідацыі вядомага аб’яднання, якое дзеіць з канца 1980-х гадоў, прызначылі на 15 верасня, паведамляе «Штодзень».

За гады існавання краязнаўчай арганізацыі з яе шэрагаў выйшлі дзясяткі вядомых беларусаў. Сярод іх – лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі, бард і музыка Зміцер Вінаградаў, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў ды іншыя.

Арганізацыя адраджала старадаўнія беларускія народныя абрады, збірала фальклор і рэканструявала аўтэнтычныя святы.

Паводле статуту, асноўныя мэты дзейнасці ГМКГА «Талака» – вывучэнне, захаванне i папулярызацыя сярод моладзі беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі ды краязнаўчая дзейнасць як адзін з фактараў нацыянальнага адраджэння Беларусі і пабудовы дэмакратычнага грамадства.

У Гомлі загукалі вясну і заклікалі з выраю птушак

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны