Карпянкоў зладзіў сустрэчу беларускіх дзяцей з вагнэраўцамі


Найміты з ПВК Вагнэр сустрэліся з дзецьмі з ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь». Сустрэчу ініцыяваў намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў. Кадры з сустрэчы апублікавалі беларускія прапагандысты.

Найміты ПВК Вагнэр пагутарылі з дзецьмі з ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь».

«Гэта вам не Мэры Попінс – нашы дзеці выбіраюць сабе правільныя цацкі і правільных настаўнікаў», – такім чынам падпісала кадры сустрэчы дзяцей з наймітамі прапагандыстка Лебедзева.

Ваенна-патрыятычны клуб «Рысь» узнік з ініцыятывы Мікалая Карпянкова, на базе вайсковай часткі 3214 у Менску ў 2021 годзе. У праграме страявая і фізічная падрыхтоўка, рукапашны бой, агнявая і медычная падрыхтоўка, ідэалагічнае выхаванне.

На сустрэчы з вагнэраўцамі ў кадры і сам Карпянкоў, якія падштурхоўваў дзяцей да наймітаў.

Hавiны
Чаты сваякоў: Вагнэраўцы атрымалі адпачынкі і масава вяртаюцца дамоў
2023.07.26 18:08

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў