Генпракуратура скіравала ў суды 803 крымінальныя справы супраць 1116 пратэстоўцаў


Andrej Szwed, Швед, zdj.: prokuratura.gov.by
Андрэй Швед.
Фота: prokuratura.gov.by

Генеральная пракуратура распачала 4,2 тыс. крымінальных справаў, звязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам. Пра гэта 26 ліпеня паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае БелТА.

«У суды ўжо накіравана 803 крымінальныя справы ў дачыненні 1116 чалавек, разгледжана 704 крымінальныя справы ў дачыненні 955 асобаў», – сказаў генеральны пракурор.

Паводле яго, палітвязні, як правіла, прыцягваюцца да строгай крымінальнай адказнасці.

Артыкулы
«Гэта Асвенцім». Пасля 20 дзён на Акрэсціна ў лідара «Маладога фронту» пачаліся праблемы са здароўем
2021.07.25 15:11

Нагадаем, што з пачатку прэзідэнцкай кампаніі да адказнасці не быў прыцягнуты ніводны сілавік, датычны ў тым ліку да забойства мірных пратэстоўцаў, і ніводны чыноўнік не панёс адказнасць за задакументаваныя факты фальсіфікацыі выбараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў