Лідары G7 паабяцалі бестэрмінова падтрымліваць Украіну ў вайне з Расеяй


Лідары краін «Вялікай сямёркі» (G7) у выніковай заяве саміту 26 чэрвеня заявілі, што абавязваюцца аказваць бестэрміновую падтрымку Украіне для яе абароны супраць расейскай агрэсіі, паведамляе «Bloomberg».

«Вялікая сямёрка» на перагаворах 26 чэрвеня.
Фота: Bundeskanzler/Twitter

«Мы будзем працягваць аказваць фінансавую, гуманітарную, ваенную і дыпламатычную падтрымку і падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – гаворыцца ў тэксце заявы аб падтрымцы Украіны.

Асобныя краіны, у прыватнасці Нямеччына і Францыя, заявілі аб адкрытасці перамоваў для спынення агню паміж Украінай і Расеяй.

«Робячы гэта, мы дэманструем адказнасць і салідарнасць і працуем над ліквідацыяй міжнародных наступстваў расейскай агрэсіі, асабліва для найбольш уразлівых», – заявілі лідары «Вялікай сямёркі».

Па дадзеных «Bloomberg», лідары G7 таксама абмяркоўваюць магчымасць выкарыстоўваць у падтрымку Украіны падатковыя даходы на імпарт з Расеі.

Саміт лідараў «Вялікай сямёркі» пачаўся ў нядзелю 26 чэрвеня ў нямецкай Баварыі. На сустрэчу прыбылі лідары ЗША, Канады, Нямеччыны, Францыі, Брытаніі, Італіі і Японіі.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Беларускі паэт перажыў жахі расейскай акупацыі
2022.06.26 11:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў