На менскім трыятлоне затрымалі прынамсі трох раварыстаў


Прычыны затрымання невядомыя, як і агульная колькасць затрыманых.

У першай палове дня 26 чэрвеня ў Менску ладзілі трыятлон: спаборніцтвы ў плаванні, бегу і яздзе на роварах. Дзеля правядзення гонкі перакрывалі праспекты Машэрава і Пераможцаў.

З невядомай прычыны некаторых раварыстаў затрымлівалі сілавікі. На адным з відэа бачна, што міліцыянт паваліў чалавека на ровар на зямлю. Жонка аднаго з затрыманых расказала TUT.by, што яе мужа раней не затрымлівалі ў сувязі з акцыямі пратэсту, але дапусціла, што мужчына мог мець на руцэ бел-чырвона-белы напульснік.

Абноўлена: Telegram-канал менскай міліцыі сцвярджае, што тры затрыманыя мужчыны «дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэставага кшталту». На відэа сведкаў выкрыкаў не чуваць.

АА belsat.eu

Стужка навінаў