Уначы расейскія войскі абстралялі Днепр


Расейскія войскі працягваюць абстрэльваць украінскія гарады. Так, у ноч на 26 траўня яна абстралялі дронамі і ракетамі горад Днепр, разбураны і пашкоджаны некалькі прадпрыемстваў і дамоў, паведамляе кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак.

Уначы 26 траўня 2023 года расейскія войскі абстралялі Днепр.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

«Найцяжэйшая ноч. Было гучна – вораг масіравана атакаваў вобласць ракетамі і дронамі. Дасталася Дняпру. У прыватным домаўладанні ўзнік пажар, які ўжо патушылі. Пашкоджаны два дамы і аўто. Загарэлася і на двух прыватных прадпрыемствах», – піша Сяргей Лысак.

Таксама сур’ёзныя разбурэнні атрымала адно транспартнае прадпрыемства і пашкоджана адна запраўка. Пра пацярпелых ці загінулых – не паведамляецца.

Украінская армія змагла збіць над вобласцю пяць крылатых ракет і шэсць дронаў «Шахед», і калі б не яны, разбурэнні былі б значна больш сурʼёзнымі, сцвярджае кіраўнік адміністрацыі.

Уначы 26 траўня 2023 года расейскія войскі абстралялі Днепр.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram
Уначы 26 траўня 2023 года расейскія войскі абстралялі Днепр.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў