У расейскім Краснадары прагрымеў выбух


Раніцай 26 траўня ў цэнтры Краснадара прагрымеў выбух. У Аператыўным штабе ФСБ у Краснадарскім краі пацвердзілі, што ў цэнтры гораду ў раёне вуліцы Марская адбыўся «хлапок», пацярпелых няма.

У цэнтры Краснадара прагрымеў выбух. Крыніца: bazabazon / Telegram

«У 04:17 у горадзе Краснадары быў чутны хлапок у раёне будынку на вуліцы Марской. На месца накіраваныя экстранныя службы. Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Зафіксавана пашкоджанне даху будынку і вокнаў, гарэння няма», – паведамілі ў Аператыўным штабе.

Мэр гораду Яўген Навумаў напісаў, што пашкоджанні атрымалі офісны будынак і жылы дом. «У пяціпавярховіку часткова выбітыя вокны, а ў прыватным доме, які стаіць побач, пашкоджаны дах», – напісаў ён.

У цэнтры Краснадара прагрымеў выбух. Крыніца: opershtab23 / Telegram
У цэнтры Краснадара прагрымеў выбух. Крыніца: opershtab23 / Telegram

Тэлеграм-канал «Baza» паведаміў, што Краснадар быў атакаваны двума беспілотнікамі. Як мінімум адзін быў збіты.

Жыхарка Краснадара расказала тэлеграм-каналу «Shot», што сярод ночы яна пачула гучны выбух каля жылога дома на вуліцы Гаражнай. Праз хвілін дзесяць – яшчэ адзін магутны прылёт. Паводле ейных словаў, побач з месцам падзення БПЛА былі знойдзены нейкія «касеты з шарыкамі і іголачкамі».

Ад Краснадара да бліжэйшага ўкраінскага пункта больш за 300 кіламетраў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў