Праз навальніцу ў краіне аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі на 26 траўня


На пятніцу, 26 траўня, у Беларусі аб’явілі жоўты ўзровень небяспекі. Месцамі па краіне чакаюцца навальніцы, паведамляе «Белгідрамет».

Навальніца ў Бярэзінскім раёне, Беларусь.  
Фота: AZ / Belsat

«У пятніцу (26 траўня) праз тэрыторыю нашай краіны будзе перамяшчацца малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе лакальныя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, і за ім у рэспубліку пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса», – паведамляюць сіноптыкі.

У МНС папярэджваюць аб такіх фактарах небяспекі праз навальніцу, як пашкоджанне і абрыў ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікненне прыродных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.

26 траўня чакаецца пераменная воблачнасць, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер днём паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра +21-27°С.

Асноўнае пахаладанне чакаецца ў суботу 27 траўня. У гэтыя выхадныя пахаладае ў большасці раёнаў краіны. Ночы будуць прахалоднымі: у ноч на суботу (27 траўня) тэмпература паветра складзе ад +4°С па паўночным захадзе да +14°С па паўднёвым усходзе. У ноч на нядзелю (28 траўня) і панядзелак (29 траўня) у асноўным будзе +1-8°С, не выключаны замаразкі 0, -2°С.

Днём пры гэтым будзе ў суботу +14-21°С, у нядзелю +17-23°С, а ў панядзелак +20-26°С. Істотных ападкаў у выходныя і панядзелак не чакаецца.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў