Польшча мае намер спыніць праезд праз мяжу беларускіх і расейскіх грузавікоў


Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы прапаноўвае спыніць рух грузавікоў з таварамі з беларускай і расейскай рэгістрацыяй праз мяжу. Абмежаванне тлумачыцца «пытаннямі забеспячэння грамадскай бяспекі». Пастанова дакументу пакуль не падпісаная міністрам.

Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы
Пашыраны спіс выключэнняў з забароны на ўвоз грузаў у Беларусь транспартам ЕЗ.
Фота: ЮШ / Белсат

Польшча мае намер прыпыніць грузавы рух праз мяжу з Беларуссю для грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і аўтапаяздоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі, або Расеі. Адпаведная пастанова падрыхтаваная, але пакуль не падпісная Міністрам унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы. Захада, паводле ведамства, абумоўленая «пытаннямі забеспячэння грамадскай бяспекі».

Hавiны
Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд Анджэю Пачобуту
2023.05.26 17:06

Пастанова набудзе моц на наступны дзень пасля яе афіцыйнай публікацыі.

Праз санкцыі ЕЗ аўтамабільныя грузаперавозкі для беларускіх і расейскіх кампаній не ажыццяўляюцца. Уехаць у ЕЗ могуць грузавікі з РФ або РБ толькі паводле спецпрапускоў і правозіць тавары фармацэўтычнага, медычнага або сельскагаспадарчага характару.

26 траўня, пасля таго, як стала вядома, што Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі палітвязня Анджэя Пачобута, Міністэрства унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы анасавала новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыма Лукашэнка. Санкцыі Польшча агучыць 29 траўня.

Hавiны
Польшча адрэагавала на разгляд апеляцыі палітвязня Анджэя Пачобута
2023.05.26 18:53

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў