Ва Украіне арыштавалі беларускія ўгнаенні на $ 20 мільёнаў


Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны паведамляе, што ў Мікалаеўскай вобласці знайшлі 188 вагонаў з 77 тысячамі тонаў мінеральных угнаенняў. Тавар належаў беларускай холдынгавай кампаніі.

Агульны кошт маёмасці разам з беларускімі вагонамі складае каля $20 млн.

65 з 77 тысяч тонаў угнаенняў паспелі перагрузіць на ўкраінскія судны, якія мусілі перавесці іх за мяжу.

ДБР арыштаваў беларускую маёмасць у рамках крымінальнай справы аб «злоўжываннях службовых асобаў Мікалаеўскай мытні, якія садзейнічалі незаконнаму перамяшчэнню санкцыйных тавараў праз мытны кантроль».

Расследаванне працягваецца.

Hавiны
Вярхоўная Рада Украіны зарэгістравала законапраект аб санкцыях супраць Беларусі
2022.05.26 15:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў