Суд над галоўнай рэдактаркай газеты «Новы Час» пачнецца 7 чэрвеня


Стала вядома дата судовага паседжання на рэдактарам газеты «Новы Час» Аксанай Колб. Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 7 чэрвеня, справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Карсюк, паведамляе «Вясна».

Аксана Колб.
Фота: Новы Час

Судовае паседжанне будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску. Разгляд справы мае пачацца ў 10:30.

Нагадаем, што Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 года і змясцілі пад варту.

22 красавіка ёй высунулі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).

Hавiны
Суд у «справе БелаПАНу» пачнецца 6 чэрвеня
2022.05.24 17:19

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў