Затрыманага ў сакавіку кіраўніка Банку БелВЭБ Мацюшэўскага адправілі ў адстаўку


Васіль Мацюшэўскі пакінуў пасаду старшыні праўлення Банку БелВЭБ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Васіль Мацюшэўскі.
Фота: БелТА

Згодна з пастановаю назіральнай рады Банку БелВЭБ ад 25 красавіка, Васіль Мацюшэўскі вызвалены ад пасады старшыні праўлення паводле дамовы бакоў.

Выкананне абавязкаў старшыні з 26 красавіка ўскладзенае на першага намесніка Тараса Надольнага.

Лукашэнка выклікаў яго да сябе і паабяцаў рэформы банкаў

Таксама 26 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Мацюшэўскім, старшынём КДК Васілём Герасімавым і першым віцэ-прэм’ерам Мікалаем Снапковым, запатрабаваўшы ад іх да чэрвеня ўнесці прапановы адносна прававых пытанняў працы банкаўскай сістэмы. Іх павінен падаць Камітэт дзяржкантролю.

Паводле Лукашэнкі, КДК нядаўна правяраў прыватныя і дзяржаўныя банкі. Былі выяўленыя хібы. Прэтэнзіі ёсць і да Васіля Мацюшэўскага, і да старшыні праўлення Нацыянальнага банку Паўла Калаура.

«Аказалася, што нястачы ўласцівыя ўсім нашым банкам. І мы робім адназначную выснову, што дрэнна працуем з банкаўскаю сістэмаю. Мы не стварылі для іх нейкай прававой каляі, у якой яны павінны выразна развівацца, прытрымлівацца пэўных нормаў, правілаў і законаў, не выходзячы за гэтую каляіну», – сказаў Лукашэнка.

Ён даручыў КДК дакладна вызначыць, што можна рабіць банкам, а што нельга.

Абноўлена
У Менску арыштаваныя 8 работнікаў банку БелВЭБ. Сярод іх старшыня ўправы Васіль Мацюшэўскі
2022.03.29 16:02

29 сакавіка працаўнікі ДФР КДК уварваліся ў офіс БелВЭБу. Арыштавалі васьмёх працаўнікоў, у тым ліку з кіраўніцтва ўстановы. Сярод затрыманых былі Васіль Мацюшэўскі і Тарас Надольны, а таксама намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі. Сілавікі схапілі таксама сябра праўлення Анатоля Паўловіча і дырэктара ў справе развіцця банку Аляксея Мазжухіна. Агулам за кратамі апынуліся восем асобаў.

Нацыянальны банк абвінаваціў БелВЭБ у «драбленні бізнесу і ўхіленні ад падаткаў» праз стварэнне ІТ-кампаніяў у ільготнай зоне ПВТ, а таксама вывядзенне дывідэндаў без адсоткаў праз падкрэслена легальную схему сацыяльнага страхавання, створаную «Прыёрбанкам».

Налічаны памер шкоды склаў 8 мільёнаў долараў.

Hавiны
З ДФР выйшаў затрыманы кіраўнік Банку БелВЭБ і былы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі
2022.03.30 11:27

Неўзабаве Мацюшэўскага вызвалілі. Магчыма, гэта зрабілі, каб Мацюшэўскі здолеў аператыўна знайсці сродкі для «кампенсацыі шкоды», перадае выданне са спасылкаю на крыніцы. Мацюшэўскі ўзначальвае банк з кастрычніка 2018 года. Выйшлі і астатнія функцыянеры банкаў.

Паводле крыніцаў «Нашай нівы», агульная сума, сплачаная за вызваленне топ-менеджараў, блізкая да $ 25 мільёнаў.

Hавiны
«Наша Ніва»: Пасля аплаты шкоды на волю выйшлі топ-менеджары «БелВЭБу»
2022.04.03 13:28

ПС belsat.eu

Стужка навінаў