Урад Беларусі скараціў спіс тавараў, якія з 1 студзеня не завозілі з «недружалюбных» заходніх краінаў. З 27 красавіка з яго выкрасляць шэраг харчовых прадуктаў.
Цяпер Саўмін дазволіў завозіць з «недружалюбных» краінаў яблыкі, грушы, кабачкі, баклажаны, свежы салодкі балгарскі перац, салату-латук, рукалу, мангольд, шпінат. Імпарцёры змогуць завозіць гэтыя пазіцыі з краінаў, якія ўрад залічыў да «недружалюбных», у тым ліку і з Польшчы.
Урад з 1 студзеня ў адказ на заходнія санкцыі забараніў імпарт з «недружалюбных краінаў». Пад абмежаванні трапілі ў тым ліку мяса, каўбасы, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна і арэхі, кандытарскія вырабы, соль, што паходзяць з краінаў ЕЗ, ЗША, Канады, Нарвегіі, Вялікай Брытаніі.
У выніку пастановы афіцыйных уладаў Беларусі спрычыніліся да праблемаў з пастаўкамі харчоў у крамы. Гэта пацвердзілі самыя ўлады. У гэтай сітуацыі Савет Міністраў не прыдумаў нічога лепшага, як проста дырэктыўна абмежаваць рост цэнаў.
Пры гэтым яшчэ ў снежні 2021 года ў адказ на ўвядзенне Менскам контрсанкцыяў незалежныя эканамісты прадказвалі, што ў выніку Беларусь можа мець праблемы з садавіной і гароднінай.
ПС belsat.eu