Затрыманых актывістаў «Курапацкай варты» асудзілі на содні арышту


У Менску асудзілі затрыманых 23 красавіка ўдзельнікаў «Курапацкай варты». Затрыманых абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні каля рэстарацыі «Паедзем-паядзім» шляхам раздачы ўлётак з інфармацыяй пра Курапаты», піша Telegram-канал «Вясна» назірае».

23 красавіка падчас «Курапацкай варты» сілавікі затрымалі Артура Белаблоцкага, Зміцера Дашкевіча, Ганну Шапуцька і Кірыла Лойку. На затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП і абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні каля рэстарацыі «Паедзем-паядзім» шляхам раздачы ўлётак з інфармацыяй пра Курапаты».

26 красавіка ў судзе Менскага раёну суддзя Анджаліка Казлова прысудзіла Кірылу Лойку 5 содняў адміністратыўнага арышту, Ганне Шапуцька – 15 содняў. Змітру Дашкевічу суддзя Антон Колабаў прысудзіў 20 дзён арышту.

Разгляд справы яшчэ аднаго ўдзельніка «Курапацкай варты» Артура Белаблоцкага суддзя Крапачоў перанёс на 27 красавіка.

Hавiны
У Курапатах затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Ганна Шапуцька і яшчэ тры чалавекі
2021.04.23 20:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў