У снежні 2020 году беларусам падвышалі пенсіі на 6%. Але падвышэнні хіба што кампенсуюць інфляцыю, а то і не паспяваюць за ёй. Поўнай статыстыкі пенсійных выплат беларускія дзяржаўныя органы не публікуюць.
26 красавіка Міністэрства працы апублікавала некалькі лічбаў, звязаных з пенсійнымі выплатамі:
Фактычна налічаныя сярэднія пенсіі меншыя за сярэднія па ўзросце: многія людзі пенсійнага ўзросту працуюць (24,7% на канец 2020 году), і калі іх «індывідуальны каэфіцыент заробку» перавышае пэўнае значэнне, выплаты пенсій абмяжоўваюць. У снежні 2020 году сярэдні памер пенсій па ўзросце складаў 499,7 рубля, а сярэдні памер фактычна прызначаных пенсій быў роўным 482,62 рубля.
Памер пенсій індывідуальны для кожнага і залежыць ад працоўнага стажу і заробку ў час выхаду на пенсію; таксама робяць розныя даплаты, як то за ўзрост звыш 75 гадоў, за дагляд за інвалідам 1 групы, за званні ўдзельніка вайны або ганаровага донара. Максімальная пенсія па ўзросце ў пенсіянера, які не працуе, але не мае спецыфічных даплат, складала ў снежні 863 рублі.
Цяперашняя сярэдняя пенсія па ўзросце складае прыблізна 200 даляраў ($199,44 на дзень публікацыі статыстыкі паводле курсу Нацбанку Беларусі). У студзені 2020 году, да пачатку падзення беларускага рубля, сярэдняя пенсія па ўзросце была роўнай 445,9 рубля — 210,44 даляра паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку. Такім чынам, пенсіі пакуль не «аднавіліся» да дакрызіснага ўзроўню.
Сярэдні памер пенсій у Расеі на 1 студзеня 2021 году склаў 15 744 расейскіх рублёў — каля 211 долараў. Ва Ўкраіне на 1 студзеня было 3507,51 грыўны або каля 124 долары. У Літве — 440,62 еўраў або каля 536 долараў, у Латвіі на канец 2020 году — каля 365 еўраў або каля 444 долараў. Свежай статыстыкі па польскіх пенсіях пакуль няма, але ў першым паўгоддзі 2019 году сярэдняя пенсія складала 2236,84 злотых або каля 595 долараў.
АА belsat.eu