Еўразвяз гатовы прымаць вакцынаваных турыстаў ужо гэтым летам


Турысты, якія былі цалкам вакцынаваны супраць Covid-19, змогуць летам наведаць Еўрапейскі Звяз, заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен у інтэрв’ю The New York Times.

Урсула фон дэр Ляйен.
Фота: mknews.de

Аднак дадзены дазвол будзе тычыцца толькі прышчэпленых вакцынамі, ухваленымі Еўрапейскі агенцтвам па лекавых сродках (ЕМА). Гэта вакцыны Moderna, Pfizer / BioNTech, AstraZeneca і Johnson & Johnson. Расейская вакцына «Спутник V», якой прышчапляюць у Беларусі, пакуль вывучаецца агенцтвам.

«Таму ясна адно: усе 27 дзяржаў-членаў безумоўна прымуць усіх, хто прышчапіўся вакцынамі, ухваленымі EMA», – дадала Урсула фон дэр Ляйен.

Разам з тым Урсула фон дэр Ляйен не ўдакладніла, калі адкрыецца магчымасць для такіх паездак, а таксама не стала ўдавацца ў падрабязнасці адпаведных працэдур.

Еўрапейскі Звяз ужо пачаў працэс прадастаўлення сваім грамадзянам «лічбавых зялёных сертыфікатаў». У іх будзе паказана, ці быў вандроўнік вакцынаваны супраць Covid-19, вылечыўся ад хваробы ў апошнія месяцы або меў адмоўны вынік на каронавірус у апошнія некалькі дзён. Еўрапейцы змогуць выкарыстоўваць іх для свабоднага перамяшчэння ўнутры ЕЗ.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў