Батальён імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Збройных сілаў Украіны


25 сакавіка, у гэты важны дзень для беларускай гісторыі, добраахвотнікі з батальёну Кастуся Каліноўскага прынялі зарок.

Салдаты батальёну Каліноўскага прымаюць зарок 25 сакавіка. Скрыншот з відэа Батальён Кастуся Каліноўскага / telegram

«З сённяшняга дня наш батальён уваходзіць у склад узброеных сілаў Украіны. Зарок на беларускай мове быў напісан нашымі добраахвотнікамі. Упэўнены, у будучыні гэты тэкст стане асновай прысягі для сапраўднай беларускай арміі», – гаворыцца ў паведамленні каналу батальёну. Там жа можна пабачыць відэа зароку вайскоўцаў.

Раней батальён Каліноўскага дзейнічаў у складзе тэрытарыяльнай абароны Кіева. Баец батальёну Ілля Ліцвін загінуў.

Пра фармаванне батальёну беларускіх добраахвотнікаў было абвешчана 9 сакавіка.

Hавiны
«Другая армія ў свеце атрымлівае па зубах». Батальён імя Каліноўскага падвёў вынікі 30 дзён вайны
2022.03.25 11:45

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў