Як беларусы будуць працаваць вясной з улікам святаў


У Беларусі 8 сакавіка – гэта афіцыйны выходны. Такім чынам, паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, тры запар выходныя дні чакаюць беларусаў з 8 па 10 сакавіка.

Дзеці гуляюць на дзіцячай пляцоўцы ў парку Перамогі. Менск, Беларусь. 25 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

У адпаведнасці з вытворчым календаром у сакавіку 2024 года пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 24 працоўныя дні і 1 перадсвяточны – 7 сакавіка. Пры пяцідзённым тыдні – 19 працоўных і 1 перадсвяточны, адзначылі ў міністэрстве.

У траўні будзе тры святочныя выхадныя:

1 траўня – Свята працы;

9 траўня – Дзень Перамогі;

14 траўня – Радаўніца.

Рабочы дзень 13 траўня пераносіцца на 18 траўня, таму непрацоўнымі будуць:

  • 11 траўня (субота);
  • 12 траўня (нядзеля);
  • 13 траўня (панядзелак);
  • 14 траўня (аўторак).

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў