Гадавіна вайны і Дзень роднай мовы. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падсумоўвае галоўныя падзеі апошняга месяца гэтай зімы.

Паглядзіце, ці здагадаецеся вы, пра што ідзецца ў карыкатурах, без нашых падказак?

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

24 лютага споўніўся год з пачатку вайны ва Украіне.

На вялікай прэсавай канферэнцыі ў Кіеве 24 лютага ўкраінскі прэзідэнт сказаў, што цяпер не гатовы да перамоваў з Расеяй. Напачатку агрэсар мусіць прызнаць права ўкраінцаў жыць на сваёй зямлі, а таксама спыніць бамбаванні, забойствы, пашкоджанне інфраструктуры.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Памежны пераход «Кукурыкі – Казловічы» ўлады Беларусі і Польшчы пакідаюць фармальна адкрытым, але Польшча абмежавала рух беларускіх цяжкавікоў, а Беларусь – польскіх.

Апроч таго, Польшча пачала прэвентыўнае пашырэнне захадаў бяспекі на мяжы з Расеяй і Беларуссю. Паводле віцэ-прэмʼера і міністра абароны Польшчы Мар’юша Блашчака, гэта частка стратэгіі абароны і стрымлівання. Першыя ўмацаванні зʼявіліся на мяжы з Калінінградскаю вобласцю.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неабходна стварыць народнае апалчэнне ў Беларусі. Міністр абароны паведаміў, што гаворка ідзе пра добраахвотніцкае фармаванне на 100-150 тысяч асобаў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

На стадыёне «Лужнікі» у Маскве 22 лютага прайшоў мітынг-канцэрт з мэтай прадэманстраваць падтрыманне расейскага грамадства ў вайне супраць Украіны. Падчас канцэрту з прамоваю выступіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

У той жа дзень з прамоваю супраць аўтарытарызму і са словамі падтрымання Украіны выступіў у Варшаве прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. У сваім звароце ён закрануў і беларусаў, якія працягваюць змагацца за сваю свабоду.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Да Дня роднай мовы мы падрыхтавалі два тэсты. Ці зможаце адгадаць старажытныя карані ў беларускіх словах? А таксама можна праверыць, ці не блытаеце вы беларускіх словаў.

belsat.eu

Стужка навінаў