Нават корм для сабакаў. Як Польшча прымае ўцекачоў


Гарадскі вакзал, які прымае ўцекачаў з Украіны. Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Польскі горад Пшэмысьль, што за 12 км ад мяжы з Украінай, актыўна прымае ўцекачоў. Карэспандэнтка «Белсату» перадае, што сітуацыя на польска-ўкраінскай мяжы збольшага пад кантролем і выглядае стабільна. Уцекачы працягваюць прыбываць, аднак павялічылася і колькасць валанцёраў. Гэта як прыватныя і дзяржаўныя ініцыятывы, так і НДА.

Гарадскі вакзал, які прымае ўцекачоў з Украіны. Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Гарадскі вакзал, які прымае ўцекачаў з Украіны. Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Польская пара Вольга і Рафал, якіх спаткала карэспандэнтка «Белсату» на вакзале, чакаюць дачок і ўнукаў сваёй знаёмай з Украіны.

«Мы прыехалі, каб забраць іх у Кракаў, там для іх падрыхтаваная кватэра. Чакаем іх ад 4-й гадзіны раніцы, калі прыехалі ў Мэдыку, цяпер тут», – кажа Рафал.

Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Пётр і Надзея (украінка са Львова) выехалі над мяжу, каб забраць дзіця ад цешчы. Надзея кажа, што вельмі шмат аўтамабіляў едзе ў кірунку Польшчы.

«Маці ехала маршруткай, але на паўдарозе яна спынілася, і кіроўца загадаў усім выходзіць. Яна з дзіцем на руках ішла 10 кіламетраў. Мы перайшлі мяжу, забралі дзіця на ўкраінскай тэрыторыі і вярнуліся сюды. Маці засталася і спрабуе вярнуцца дадому. Там засталася мая бабуля, ёй 78 гадоў, маці не думае яе кідаць. Чэргі шалёныя! Мы стаялі з 11-й раніцы 25 лютага да 6-й раніцы сёння, 26 лютага», – распавядае жанчына.

Надзея і Пётр. Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Цяпер пара чакае цягніка, каб вяртацца. Пётр кажа, што ягоны кіраўнік дапамагае ім з жытлом, бо Украіна не гатовая да эвакуацыі людзей.

«Нават пра дзяцей не падумалі. Ані коўдры, гарбаты, нічога!» – уздыхае Пётр.

Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Валанцёры на складзе з гуманітарнай дапамогаю, які арганізавалі ўлады гораду Пшэмысьль, і ў пункце на гарадскім вакзале асабліва апякуюцца дзецьмі: ім раздаюць салодкае і цацкі. На складзе ж збіраюць ежу, адзенне, гігіенічныя сродкі і нават корм для сабак.

Валанцёры, якія дапамагаюць на складзе гуманітарнай дапамогі, які арганізавалі ўлады гораду Пшэмысьль. На складзе ёсць ежа, адзенне, гігіенічныя сродкі і нават сабачы корм. Сюды таксама сцякаецца дапамога ад мясцовых жыхароў і ўсіх неабыякавых людзей. Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Валанцёры, якія дапамагаюць на складзе гуманітарнай дапамогі, які арганізавалі ўлады гораду Пшэмысьль. На складзе ёсць ежа, адзенне, гігіенічныя сродкі і нават сабачы корм. Сюды сцякаецца і дапамога ад мясцовых жыхароў і ўсіх неабыякавых людзей. Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Пшэмысьль, Польшча. 26 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

 

Hавiны
«Дзве вайны за такі кароткі час – вельмі шмат». Як беларусы спрабуюць выбрацца з Украіны
2022.02.26 15:06

 

Саша Альтэр, belsat.eu

Стужка навінаў