Паветраная трывога ва ўсёй Украіне. Выбухі прагучалі ў Кіеве – ёсць ахвяры


Ва Украіне 26 студзеня абвешчаная маштабная паветраная трывога. Украінскія СМІ паведамляюць пра выбухі ў Кіеве.

Мэр Кіева Віталій Клічко пацвердзіў інфармацыю пра выбух ва ўкраінскай сталіцы. «Выбух у Кіеве. Будзьце ў сховішчах», – напісаў Віталій Клічко ў сваім тэлеграм-канале.

Пазней ён жа напісаў пра чарговыя выбухі ў Дняпроўскім і Галасііўскім раёнах Кіева. Паведамляе пра аднаго забітага і некалькіх параненых.

Кіраўнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко паведамляў раней, што «вораг выпусціў у кірунку Кіева больш за 15 крылатых ракетаў».

Тэлеграм-канал «Оперативний ЗСУ» паведамляе пра пашкоджанні некалькіх аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ў Адэскай вобласці.

Раніцай 26 студзеня паветраная трывога была абвешчаная ва ўсёй Украіне. У Кіеве, Кіеўскай, Адэскай і Днепрапятроўскай вобласцях адключалі святло. Паведамлялася пра знішчэнне першых расейскіх ракетаў над Украінай. У прыватнасці, над Кіеўскай і Вінніцкай вобласцямі.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў