«Праваабаронцы за свабодныя выбары» зрабілі першую справаздачу аб сітуацыі перад «рэферэндумам»


Экспертная місія для ацэнкі рэферэндуму, якая ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім камітэтам (БХК) і «Вясной» у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зрабілі першую справаздачу.

Праваабаронцы прыйшлі да высноваў, што абмеркаванне зменаў у Канстытуцыю мела характар агітацыі, а крытычныя меркаванні грамадзянаў зусім не ўлічваліся.

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прыйшлі, у прыватнасці, да наступных высноваў:

  • Уладамі не было зроблена ніякіх спробаў ухілення ў прававым рэгуляванні выбарчых працэдураў фактараў, якія пацягнулі надыход поствыбарнага крызісу ў жніўні 2020 года.
  • Тэкст праекту новай рэдакцыі Канстытуцыі стаў даступны грамадскасці за месяц да прызначэння рэферэндуму. У гэты перыяд уладамі было арганізаванае абмеркаванне праекту пераважна ў працоўных калектывах, якое хутчэй мела характар агітацыі.
  • Працэс абмеркавання разгляду падаваных прапановаў ніяк не ўлічваў крытычных меркаванняў і з’явіўся чарговым прыкладам фармальнай практыкі «ўсенароднага абмеркавання», закліканага падмяніць празрыстае і інклюзіўнае абмеркаванне прапановаў розных групаў грамадства.
Інфаграфіка
Як можна было распарадзіцца грашыма, што ідуць на «рэферэндум»?
2022.01.24 16:58

Нагадаем, датэрміновае галасаванне на рэферэндуме аб праекце Канстытуцыі пачнецца 22 лютага. Асноўны дзень галасавання – 27 лютага. Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў прыходзіць на ўчасткі для галасавання і рабіць дзве пазнакі ў бюлетэнях – рабіць яго нядзейсным, перакрэсліўшы ўсе прапанаваныя варыянты.

Аб’ектыў
Навошта Лукашэнку рэферэндумы?
2022.01.25 21:57

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў