Лідар «Адзінай Расеі» папрасіў Пуціна аказаць дапамогу «ваеннай прадукцыяй» так званым ДНР і ЛНР


Лідар фракцыі «Адзіная Расея» ў Дзярждуме РФ Уладзімір Васільеў выказаў занепакоенасць пытаннем абароны жыцця расейскіх грамадзянаў і суайчыннікаў, якія жывуць на тэрыторыях так званых ДНР і ЛНР, перадае ТАСС.

Фракцыя «Адзіная Расея» звярнулася да кіраўніцтва РФ з просьбаю аказаць дапамогу так званым Луганскай і Данецкай народным рэспублікам і паставіць на іх тэрыторыю ваенную прадукцыю, неабходную для стрымлівання агрэсіі і абароны грамадзянаў. Пра гэта 26 студзеня паведаміў лідар фракцыі «Адзіная Расея» ў Дзяржаўнай думе Уладзімір Васільеў.

«Мы звяртаемся да кіраўніцтва нашай краіны аказаць дапамогу Луганскай і Данецкай рэспублікам у выглядзе паставак неабходнай для стрымлівання агрэсіі ваеннай прадукцыі, а таксама прыняць усе неабходныя меры для захавання бяспекі грамадзянаў», – адзначыў Васільеў.

«Нас турбуе пытанне абароны жыцця расейскіх грамадзянаў і суайчыннікаў, якія пражываюць на тэрыторыі ДНР і ЛНР. У Савеце Думы, у фракцыі, у партыі мы кансультаваліся ў гэтым пытанні і прыйшлі да разумення, што не можам кінуць людзей на волю кіеўскага рэжыму», – дадаў Васільеў.

Hавiны
Новая дата нападу, расейскія марпехі ў Беларусі і ўзмацненне сілаў NATO. Хронікі вайсковай эскалацыі
2022.01.26 01:13

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў