Беларускія мытнікі не прапусцілі ў краіну 29 цяжкавікоў з санкцыйным таварам


Беларускія мытнікі не прапусцілі ў краіну 29 цяжкавікоў, якія везлі санкцыйныя тавары. Пра гэта ў эфіры СТВ расказаў кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

«Ад пачатку году мы не прапусцілі на тэрыторыю краіны 29 цяжкавікоў, якія везлі забаронены тавар пад выглядам іншага тавару. Былі складзеныя адпаведныя пратаколы. Мы не толькі працуем па вонкавай мяжы ў пунктах пропуску, але і мабільнымі групамі кантралюем беларуска-расейскі ўчастак мяжы, каб адтуль не былі завезеныя тавары, якія ў нас забароненыя», – заявіў Уладзімір Арлоўскі.

Ён дадаў, што, нягледзячы на ​​санкцыі, мытныя плацяжы паступаюць паспяхова і выраслі за год у параўнанні з 2020 годам на 19%.

Нагадаем, з 1 студзеня Беларусь увяла харчовае эмбарга ў адносінах да тавараў з краін, якія «рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі».

Hавiны
Як будуць выглядаць паліцы супермаркетаў пасля ўвядзення харчовага эмбарга? Паказваем
2021.12.11 07:30

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў