25-гадовая следчая выкінулася з восьмага паверху


У Барысаве загінула 25-гадовая дзяўчына, якая працавала ў Ашмянскім раённым аддзеле Следчага камітэту. Атрымаць пацверджанне гэтай інфармацыі у СК журналісты пакуль не змаглі.

Паводле звестак чытача «Tut.by», дзяўчына выкінулася з вакна кватэры на 8-м паверсе ўночы 7 студзеня. Яна пакінула запіску, у якой просіць нікога не вінаваціць.

У Ашмяны дзяўчына перавялася нядаўна. Яна атрымала там службовае жытло, служба ёй падабалася.

Паводле крыніцаў «Онлайнера», здарэнне адбылося на вуліцы Брылеўскай, цела знайшлі дворнік і бацькі загінулай.

На месца гібелі следчай працавалі ў тым ліку яе калегі з Менску і Горадні.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў