Беларускіх запражных коней з Асвеі прадалі ў Расею цаною субпрадуктаў


Асвейская гаспадарка ў Верхнядзвінскім раёне прадала 31 племяннога каня цаною субпрадуктаў. Жывёлінаў набыў індывідуальны прадпрымальнік, які перапрадаў іх у Расею. Заведзеная крымінальная справа, піша «Sputnik» са спасылкаю на эфір дзяржаўнай тэлевізіі.

Беларускія запражныя коні ў гаспадарцы «Асвейскі». Віцебская вобласць, Беларусь.
Фота: horse_osveya / Instagram

Тыдзень таму з’явілася інфармацыя, што адзіную ў Беларусі пароду запражных коней могуць адправіць на мясакамбінат. Гэтых жывёлінаў разводзяць у асвейскай гаспадарцы, што з увагі на рэарганізацыю пастанавіла распрадаць табун.

На прадпрыемстве зняпраўдзілі звесткі, што коней плануюць пусціць пад нож, аднак выявіўся факт незаконнага іх продажу.

Запражны конь у гаспадарцы «Асвейскі». Віцебская вобласць, Беларусь.
Фота: osveya_koni / «ВКонтакте»

Паводле інфармацыі дзяржаўных медыяў, 31 каня цаною субпрадуктаў купіў у гаспадаркі індывідуальны прадпрымальнік з Магілёўскай вобласці. Ён перапрадаў жывёлінаў у Расею, узяўшы 5,5 рубля за кілаграм жывой вагі.

«Дырэктар сельгаспрадпрыемства «Асвейскі» Верхнядзвінскага раёну Віцебскай вобласці, каб пазбегчы адказнасці за нясвоечасовую выплату заробку, без атрымання дазволу на рэалізацыю і насуперак нарматыўным актам рэалізаваў 31 чыстапароднага племяннога каня цаною субпрадуктаў», – паведамілі ў абласным Камітэце дзяржкантролю.

На прадпрымальніка, якога ўжо затрымалі, і былога дырэктара гаспадаркі «Асвейскі» завялі крымінальную справу.

Hавiны
Былы кіраўнік МУС прапаноўвае масава адстрэльваць зуброў
2023.11.14 16:04

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў