«Многа любові, якая бʼе ад неба да зямлі». Назвалі пераможцу прэміі імя Гедройця ў 2023 годзе


У Гданьску прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння літаратурна прэміі імя Ежы Гедройця. Пераможцаю стала пісьменніца і журналістка Ганна Кандрацюк.

Пераможца прэміі Ежы Гедройця Ганна Кандрацюк. Гданьск, Польшча. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022) стала пераможцаю сёлятняй прэміі імя Гедройця.

«У ёй многа любові, якая бʼе ад неба да зямлі. Яшчэ гэтая кніга пра пракавечны лес і пракавечных людзей. Гэтая кніга абʼядноўвае беларусаў і палякаў, нягледзячы на мур», – распавяла Святлана Курс, лаўрэатка прэміі Гедройця 2021 года, пра кнігу Ганны Кандрацюк.

Ганна Кандрацюк жыве і працуе на Падляшшы ў Польшчы. Яна піша на беларускай і польскай мовах.

2 месца ў Сцяпана Стурэйкі з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Янушкевіч, Мінск, 2022).

Сцяпан Стурэйка на прэміі Ежы Гедройця. Гданьск, Польшча. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

3 месца – Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Вільма / Выд-ц Р.ЦымбераўМінск, 2022).

Сяргей Лескець (справа) на прэміі Ежы Гедройця. Гданьск, Польшча. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця была заснаваная 28 снежня 2011 года. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена ў папяровым або электронным варыянтах у папярэднім годзе адносна часу прысуджэння прэміі ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця.

Прэмія Ежы Гедройця ў Гданьску, Польшча. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Пісьменніца Ева Вежнавец (Святлана Курс) на прэміі Ежы Гедройця ў Гданьску, Польшча. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Пераможцы і фіналісты прэміі Ежы Гедройця. Гданьск, Польшча. 25 лістапада 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Інтэрв’ю
«Нашая літаратура захаваецца, бо нават у турмах пішуць, і часам больш плённа». Гутарка з Таццянай Нядбай
2022.11.20 19:23

belsat.eu

Стужка навінаў