Вынікі пошуку для:

«Следчыя не могуць знайсці доказаў». Анджэліцы Борыс працягнулі арышт на тры месяцы

Старшыня Саюзу Палякаў у Беларусі застанецца пад вартай да 25 лютага 2022 году. Яна знаходзіцца за кратамі ўжо 8 месяцаў.

Следчы камітэт Беларусі прыняў рашэнне аб працягненні тэрміну ўтрымання Анджэлікі Борыс яшчэ на тры месяцы. Імаверна, пастанова датычыць таксама журналіста Анджэя Пачобута, паведамляе партал znadniemna.pl – прэсавы орган Саюзу Палякаў у Беларусі.

Анджэліка Борыс. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Анджэліку Борыс і Анджэя Пачобута затрымалі ў межах «справы палякаў» у Дзень волі – 25 сакавіка. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці (арт.130 КК РБ) за публікацыі і папулярызацыю ведаў пра польскае антыкамуністычнае падполле на Гарадзеншчыне. Абодвум пагражае да 12 гадоў турмы. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Анджэліка Борыс не папрасіла памілавання

Па «справе палякаў» былі таксама арыштаваныя лідаркі Саюзу Палякаў з Ліды, Ваўкавыску і Берасця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

«Следчыя дагэтуль не могуць перадаць крымінальную справу супраць палякаў у суд, што можа сведчыць пра цяжкасці са зборам доказаў віны арыштаваных, ці з неабходнасцю змянення кваліфікацыі іхных учынкаў на такую, якую з пункту погляду следчых было б прасцей даказаць», – зазначае партал znadniemna.pl.

Беларускія ўлады адмаўляюць польскім дыпламатам у сустрэчы з Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам

PJ/ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны