На «Горадня Азоце» працаўнікам забаранілі забастоўкі: «Аўтаматычна будуць разрываць кантракт»


Сярод працаўнікоў прадпрыемства «Горадня Азот» кіраўніцтва распаўсюдзіла новыя правілы ўнутранага распарадку, якая абмяжоўвае палітычныя правы работнікаў.

Абноўленыя правілы ўнутранага распарадку на «Горадня Азоце».
Фота: чытачы «Белсату»

У абноўленыя правілы дададзеныя пункты пра забарону ўдзельнічаць у «незаконнай забастоўцы», заклікаць іншых да забастоўкі і перашкаджаць тым, хто не хоча баставаць. Таксама нагодай для санкцыі збоку кіраўніцтва заводу цяпер будзе адміністратыўны арышт, парушэнне збору і захоўвання звестак, у тым ліку персанальных.

Абноўленыя правілы ўнутранага распарадку на «Горадня Азоце».
Фота: чытачы «Белсату»

А кіраўніцтва «Горадня Азоту» пры працаўладкаванні цяпер абавязалі запытваць характарыстыкі на кандыдатаў з мінулага месца працы і звесткі з базы правапарушэнняў.

Абноўленыя правілы ўнутранага распарадку на «Горадня Азоце».
Фота: чытачы «Белсату»

«Нам не сталі тлумачыць, што да чаго. Як, што і чаму. Сказалі, што з тымі, хто не падпіша, аўтаматычна будуць разрываць кантракт», – паведамілі «Белсату» на прадпрыемстве.

Паводле суразмоўцы, рэакцыя была розная – «хтосьці смяяўся, што гэта маразм, хтосьці быў абураным».

Абноўленыя правілы ўнутранага распарадку на «Горадня Азоце».
Фота: чытачы «Белсату»

«Зразумела, калі тэлефон нельга насіць у цэхах, дзе ёсць выбухованебяспечныя ўмовы. А вось тое, што мы не павінны хадзіць ані на забастоўкі, ані на што іншае – я супраць гэтага. Паводле Канстытуцыі адно, а яны гэта ўсё чыняць», – распавялі «Белсату».

Таксама на заводзе працягваецца ціск на незалежны прафсаюз. Людзям, якія там знаходзяцца, не працягваюць кантракты. Калі раней было 530 чалавек, то зараз засталося крыху больш за 200.

Абноўленыя правілы ўнутранага распарадку на «Горадня Азоце».
Фота: чытачы «Белсату»

Але, кажуць азотаўцы, кантракт, нават ужо працягнуты, могуць у любы момант разарваць, бо «ў іх [кіраўніцтва. – Рэд. Belsat.eu] рычагоў вельмі шмат».

Аналітыка
«Аказаліся не такія адданыя». Рэжым масава зачышчае нелаяльных працаўнікоў
2021.11.24 19:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў