Праграміст з Сенніцы пакараны 2 гадамі калоніі за «негатыўную ацэнку» Лукашэнкі


У судзе Менскага раёна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе супраць тэхніка-праграміста з Сенніцы Алега Гармазінскага. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзідэнта»). Пра гэта паведамляе spring96.org.

Вырак быў агучаны 13 кастрычніка. Праваабаронцам толькі цяпер сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу.

Гармазінскі быў затрыманы на 3 содняў 24 чэрвеня ў Стаўбцоўскім раёне і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Затым адпушчаны да суду пад падпіску аб нявыездзе.

З матэрыялаў абвінавачвання вядома, што Гармазінскі ў тэлеграм-канале «Мая краіна Беларусь» 18 лістапада 2020 года і 18 студзеня, а таксама 23 сакавіка 2021 года размясціў некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі Аляксандра Лукашэнкі. Адно з іх тычылася сітуацыі з Чэмпіянатам свету па хакеі.

Суддзя Аляксей Крапачоў прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Ён быў узяты пад варту ў залі суда.

Алег Гармазінскі жанаты, мае няпоўнагадовае дзіця.

Аналітыка
Лепш, чым пры Ракашы, горш, чым пры Ярузэльскім. З чым параўнаць рэпрэсіі ў Беларусі?
2021.10.21 08:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў