Беларусы Беластоку пратэстуюць каля заводу IKEA


Акцыя беларусаў Беластоку каля заводу Ikea.
Фота: АЛ / Белсат

Акцыя прайшла каля заводу Ікея, побач з польскім горадком Орля, дзе месціцца адна з фабрыкаў Ікеа ў Польшчы.

На ўсходзе Польшчы прайшла акцыя пратэсту супраць супрацы мясцовага заводу карпарацыі IKEA з беларускімі ўладамі.

«Мы сёння пратэстуем супраць некантралюемай закупкі і высечкі дрэва ў Беларусі, і тое, што сёння Ікея супрацоўнічае з дыктатарскім рэжымам і з’яўляецца яго спонсарам», – сказала «Белсату» адна з удзельніц акцыі Наталля Степанцова.

У акцыі ўзялі ўдзел беларусы, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу.

Акцыя беларусаў Беластоку каля заводу Ikea.
Фота: АЛ / Белсат
Акцыя беларусаў Беластоку каля заводу Ikea.
Фота: АЛ / Белсат

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў