Затрымалі навукоўца, футбольнага фана, 18-гадовага юнака і чалавека ў майцы БНР100. Рэпрэсіі 25 верасня


Ад лета 2020 года ў Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі: штодзень людзей затрымліваюць з палітычных прычынаў, практычна штодзень – судзяць і садзяць. Вось што стала вядома толькі 25 верасня.

Ілля Салаўёў, затрыманы за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Фота: Вясна / Telegram
  • Беларус паехаў адпачыць у санаторый, а яго затрымалі за майку са «спецыфічнай сімволікай» (з гербам Пагоня і з надпісам «#БНР100 Хай воля вечна будзе з намі!»). Імя затрыманага не паведамляюць.
  • За ўдзел у руху за свабодныя выбары затрымалі 35-гадовага супрацоўніка Акадэміі навук Алеся Бярнацкага.
  • У Слоніме затрымалі былога футбольнага фаната, 37-гадовага Дзмітрыя Жукоўскага. Паводле праўладных каналаў, ён «распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы» ў «Аднакласніках».
  • За ўдзел у пратэстах 2020 года затрымалі 18-гадовага Іллю Салаўёва. Сілавікі апублікавалі «пакаяннае відэа» з хлопцам.

Акрамя таго, 25 верасня стала вядома, што затрыманы арганізатар сустрэчы з расейскай блогеркай у ГЦ «Dana Mall». На сустрэчу днём раней сабралася некалькі тысяч чалавек. У нейкі момант праз перагрузку ліфта адбыўся экстраны прыпынак кабіны, дзе пачалася цісканіна. У выніку па медычную дапамогу звярнуліся пяцёра малалетніх дзяцей. Следчы камітэт паведаміў, што распачаў праверку па факце траўмавання дзяцей.

Артыкулы
Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму споўнілася 60 гадоў. Больш за год ён за кратамі без суда
2022.09.25 17:28

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў