Контрнаступ Украіны, уцёкі расейцаў з краіны і чаканне амністыі ў Беларусі. Навіны ў малюнках


Мінулы тыдзень быў вельмі багаты на падзеі – беларусы чакалі маштабную амністыю, але пакуль так і не дачакаліся. Затое Украіна перайшла ў контрнаступ і змусіла кіраўніцтва Расеі абвесціць мабілізацыю, якая, у сваю чаргу, справакавала жыхароў краіны на ўцёкі. Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сачыў за гэтымі ды іншымі гучнымі падзеямі.

Маштабную амністыю, паводле якой на волю павінны былі выйсці больш за 8 тысяч чалавек, у Беларусі чакалі 17 верасня, калі адзначаўся нядаўна ўтвораны ўладамі Дзень адзінства. Не аб’явілі яе і цягам цэлага тыдня. Улады працягваюць абяцаць, але папярэджваюць, што амністыя не для ўсіх.

Hавiны
«Той, хто павінен сядзець, будзе сядзець». Лукашэнка распавёў пра амністыю
2022.09.23 14:50
Малюнак Де Лёс

Украіна перайшла ў контрнаступ яшчэ ў пачатку верасня і ўжо вызваліла больш за 3 тысячы квадратных кіламетраў захопленых расейцамі тэрыторыяў. Тэмп контрнаступу некалькі знізіўся, але відавочна, што на дадзеным этапе Украіна пераламіла ход вайны.

Hавiны
Збройныя сілы Украіны вызвалілі з-пад расейскай акупацыі больш за 3 тыс. квадратных кіламетраў
2022.09.11 15:12
Малюнак Де Лёс

Для далейшага вядзення вайны Расеі давялося абвясціць частковую мабілізацыю. Яна прывяла ў рух не толькі тых, хто накіраваўся ў ваенкаматы. Расейцы запоўнілі аэрапорты, раскупілі ўсе квіткі на цягнікі на бліжэйшы час і ўтварылі даўжэзныя чэргі з аўтамабіляў на наземных пераходах мяжы.

Hавiны
Расейцы ў Беларусі скупляюць валюту, сімкі і шукаюць кватэры. А іх адсочвае міліцыя
2022.09.22 16:31
Hавiны
Менск як перавалачны пункт: куды хлынуць расейцы пасля аб’яўлення частковай мабілізацыі?
2022.09.21 14:32
Малюнак Де Лёс

На гэтым тыдні ў поле зроку Аляксандра Лукашэнкі трапілі прыватныя школы. Ён распарадзіўся ўвесці ліцэнзаванне іх дзейнасці і«зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі». Як паведамлялася раней, праблемы ў прыватных школ пачаліся яшчэ з пачатку навучальнага года. Да іх зачасцілі праверкі і адкрыць вучням дзверы 1 верасня змаглі не ўсе.

Hавiны
Праз шматлікія праверкі ў некаторых прыватных школах дагэтуль не пачаліся заняткі
2022.09.07 22:48
Малюнак Де Лёс

На дварэ восень і дождж, але пагрэцца ва ўтульных кватэрах пакуль што не атрымаецца. Уключаць ацяпленне раней 1 кастрычніка ўлады не абяцаюць. Але ёсць і добрая навіна – яго кошт пакуль што не зменіцца.

Hавiны
У Беларусі ацяпленне ўключаць толькі з 1 кастрычніка, і яно пакуль не падаражэе
2022.09.19 10:51
Малюнак Де Лёс

ДЛ belsat.eu

Стужка навінаў