У Беларусі з 1 жніўня вырастуць дапамога на дзяцей і працоўныя пенсіі


З 1 жніўня павялічваецца памер дапамогі для дагляду за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Новыя стаўкі будуць дзеяць да 31 студзеня 2023 года.

Цяпер бацькі будуць атрымліваць:

  • на першае дзіця – 556,05 руб.;
  • на другое і наступных дзяцей – 635,48 руб.;
  • на дзіця з інваліднасцю – 714,92 руб.

Памер дапамогі на дзіця ў Беларусі пераглядаецца і змяняецца двойчы на год – 1 лютага і 1 жніўня. Сумы прывязаныя да сярэдняга заробку за квартал.

Цяпер дапамога выплочваецца на 238,6 тыс. дзяцей. Сёлета з гэтай мэтай плануецца вылучыць з бюджэту каля 1,7 млрд руб.

Таксама на 10 % вырастуць працоўныя пенсіі. Папярэдні раз пенсіі падвышалі сёлета ў сакавіку на 6,3 %. У жніўні на выплату пенсіяў будзе накіравана 1,4 млрд руб., з якіх 122 млн – дадатковыя выдаткі ў сувязі з падвышэннем.

Працоўныя пенсіі ў Беларусі атрымліваюць 2,3 млн чалавек.

Аналітыка
«Задача з трыма невядомымі». Дзе браць грошы для пенсій і як не павышаць пенсійны ўзрост
2022.06.23 20:14

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў