Рудзенскага актывіста арыштавалі і плануюць накіраваць у Навінкі


Як стала вядома «Белсату», рудзенскага актывіста Уладзіміра Кондруся арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». За кратамі ён абвесціў галадаванне. Цяпер яго плануюць накіраваць у псіхіятрычны цэнтр у Навінках.

Уладзімір Кондрусь у 2016 годзе.
Фота: «Наша ніва»

Актывіста Уладзіміра Кондруся арыштавалі за рэпосты матэрыялаў «Белсату» і «Хартыі-97». Паводле папярэдніх звестак, мужчыне прызначылі 15 содняў і сканфіскавалі ягоны мабільны тэлефон. Так пастанавіла суддзя суда Пухавіцкага раёну Алена Марчанка (да сёлетняга красавіка яна была старшынёю суда Мсціслаўскага раёну). Затрымалі мужчыну 16 чэрвеня.

«У ізалятары яму давялося спаць на голым жалезе, бялізну не далі. Уначы будзілі па некалькі разоў. Там ён тыдзень трымаў галадаванне», – распавяла крыніца «Белсату».

Кондрусь цяпер у лякарні ў Мар’інай Горцы. Адтуль яго збіраюцца перавезці ў навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках.

У 2016 годзе Уладзіміра Кондруся асудзілі за «удзел у масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, калі ў будынку Дома ўраду было пабіта шкло. Тады актывісту прызначылі паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам.

Hавiны
Уладзімір Кондрусь пасля вызвалення: «Яшчэ будуць Плошчы»
2016.12.26 17:53

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў