З тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці


Раніцаю 25 чэрвеня расейскія вайскоўцы зноў выпусцілі па Украіне некалькі дзясяткаў ракетаў, якія прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што першы запуск ракетаў быў прыблізна а 3:45 з паветра.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: kongsberg.com

Гэтак, а 5:00 Чарнігаўскую вобласць масава абстралялі ракетамі. З тэрыторыі Беларусі з самалётаў і з зямлі выпусцілі 20 ракетаў па Дзясне, паведамляе аператыўнае камандаванне «Поўнач». Вядома пра разбурэнні аб’ектаў інфраструктуры, аднак папярэдне без стратаў, гаворыцца ў паведамленні.

Таксама па наваколлях Жытоміру а 5:00 расейскія вайскоўцы выпусцілі 24 ракеты з самалётаў з тэрыторыі Беларусі, заявіў Жытомірскі гарадскі кіраўнік Сяргей Сухамлын:

«Па Жытоміры, дзякуй богу, нічога не прыляцела. Былі абстраляны вайсковыя абʼекты вакол гораду. Ракеты запускалі з самалётаў, якія зайшлі з Беларусі. Сумарна 24 ракеты запусцілі па вайсковых частках і па абʼектах вакол Жытоміру».

Паводле Сухамлына, цяпер умацоўваюцца раёны вакол Жытоміру і на мяжы з Беларуссю.

У выніку абстрэлу адзін вайсковец загінуў, яшчэ адзін быў паранены, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Жытоміру Віталь Бунэчка.

Паводле падлікаў маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», з Беларусі па Украіне з лютага да траўня запусцілі больш за 630 ракетаў.

Hавiны
Чыгуначнікі паведамляюць, што з Беларусі ў Расею пачалі вывозіць боепрыпасы
2022.06.24 20:06

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў