Яшчэ адна разнавіднасць расейскай вакцыны супраць каронавіруса павінна з’явіцца ў Беларусі ўжо ў наступным месяцы. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Пачаць прышчапляць новай вакцынай плануюць студэнтаў.
«Да навучальнага года хацелі б ахапіць у тым ліку наша студэнцтва гэтай вакцынай, каб паэтапна вакцынаваць тую катэгорыю насельніцтва, якая пераносіць найбольш лёгка, але можа зʼяўляцца крыніцай заражэння для іншых», – распавёў Піневіч.
У Расеі вакцына «Спутник Лайт» паступае ў грамадзянскі абарот з 25 чэрвеня.
Адрозненне ад вакцыны «Спутник V» заключаецца ў тым, што гэтая версія прэпарата ўводзіцца аднаразова, а яе эфектыўнасць менш і складае 79,4%. Расейскія ўлады разглядаюць яе як падыходны прэпарат для рэвакцынацыі грамадзян, а маскоўскі ўрад плануе прывіваць ім працоўных мігрантаў.
Зараз жа ў Беларусі можна прышчапіцца двума вакцынамі: расейскай «Спутник V» і кітайскай ад кампаніі Sinopharm.
АД, belsat.eu